У Беларусі сёння аддаюць даніну памяці жыхарам вёскі Хатынь, якая была спалена фашыстамі 80 гадоў таму, - 22 сакавіка 1943 года.
Супрацоўнікі РУП «Баранавіцкі ЦСМС» далучыліся да мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў краіне.
У гонар 80-годдзя Хатынскай трагедыі і ў памяць аб усіх іншых спаленых у гады вайны вёсках 22 сакавіка ў Баранавічах прайшоў мітынг-рэквіем у мемарыяльным комплексе «Памяць» у рамках гарадской грамадзянска-патрыятычнай акцыі «1 418 гадзін да Перамогі».
У мітынгу прынялі ўдзел: навучэнцы і педагогі каледжа будаўнікоў, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Баранавіцкага гарвыканкама Эма Захарава, другі сакратар гарадской арганізацыі БРСМ Лізавета Чамармазовіч, кіраўнік і супрацоўнікі Цэнтра стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі. Прысутныя ўсклалі кветкі да манумента, а таксама прынялі ўдзел у флэшмобе: павязалі чырвоныя і чорныя стужкі на сімвалічным дрэве памяці нявінна забітых людзей.
У РУП «Баранавіцкі ЦСМС» прайшоў тэматычны сход калектыву, з праглядам навін з мемарыяла «Хатынь». Супрацоўнікі ўшанавалі хвілінай маўчання памяць ахвяр трагедыі ў Хатыні і ахвяр генацыду беларускага народа.